Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку захоплены адзін зь лідэраў тэрарыстаў


БАГДАД. Паводле амэрыканскага камандаваньня, тры амэрыканскіх вайскоўцы былі забітыя і яшчэ ня меней як 6 былі параненыя сёньня ў часе выбуху бомбы ля дарогі недалёка ад Багдаду. Вынікам іншых інцыдэнтаў стала сьмерць некалькіх ірацкіх паліцыянтаў. Сёньня ж тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе, што стала прычынай сьмерці яшчэ пяці чалавек. Ірацкі ўрад паведаміў, што яго войскі захапілі аднаго зь лідэраў тэрарыстычнай групоўкі, зьвязанай з “Аль-Кайдай”.
XS
SM
MD
LG