Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран абмеркаваў ядзерную праграму з ФРГ


БЭРЛІН. Кіраўнік Вярхоўнай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Хасан Роўхані заявіў, што ягоныя перамовы з кіраўнікамі эўрапейскіх дзяржаў у пытаньні ядзерных праграмаў Ірану дадуць станоўчыя вынікі ўжо ў наступным месяцы. Гэтую заяву Роўхані зрабіў сёньня пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Нямеччыны Ёшкам Фішэрам. Учора Роўхані абмяркоўваў гэтую праблему з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам і адзначыў “новы дынамізм” у перамовах з Францыяй, Вялікай Брытаніяй і Нямеччынай. Тры эўрапейскія краіны імкнуцца пераканаць Іран спыніць вытворчасьць узбагачанага ўрану, які можа быць выкарыстаны дзеля стварэньня ядзернай зброі, узамен на гандлёвыя і іншыя ільготы.
XS
SM
MD
LG