Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін задаволены самітам з Бушам


БРАТЫСЛАВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін заявіў, што ён задаволены вынікамі саміту з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам у сталіцы Славаччыны. Што тычыцца Славаччыны, дык, паводле Пуціна, гэтая краіна была і будзе важным партнэрам Расеі. Гэтыя словы прагучалі ў Братыславе пасьля перамоваў расейскага прэзыдэнта з славацкім прэм’ер-міністрам Мікулашам Дзурындам сёньня. Раней прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што ў часе перамоваў ён выказаў Пуціну занепакоенасьць адыходам Расеі ад дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG