Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія салдацкія маці сустрэліся з Закаевым


ЛЁНДАН. У Лёндане завяршыліся перамовы дэлегацыі “Зьвязу салдацкіх мацярок Расеі” з Ахмэдам Закаевым – прадстаўніком лідэра чачэнскіх сэпаратыстаў Аслана Масхадава. Лідэр руху Іда Кукліна заявіла Радыё Свабода, што першая сустрэча была, хоць і нялёгкай, але вельмі прадуктыўнай. На думку былога прэзыдэнта Літвы Вітаўтаса Ландсбэргіса, які таксама браў удзел у перамовах, гэта ёсьць вялікае дасягненьне людзей у пошуку магчымасьці спыніць вайну ў Чачэніі. Раней кіраўніцтва “Зьвязу салдацкіх мацярок Расеі” заявіла, што зьвярнулася да прадстаўнікоў чачэнскага змагарнага боку, бо расейскія ўлады нічога ня робяць, каб спыніць вайну.
XS
SM
MD
LG