Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 25 лютага


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 25 лютага.

“Минскіе губернские ведомості”, 1855 год. Найвышэйшы маніфэст:

Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Божаю міласьцю Мы Аляксандр Другі, Імпэратар і самадзержца Ўсерасейскі, цар Польшчы і іншая, іншая, іншая аб’яўляем усім адданым нашым падданым: Нявызнанаму ў шляхох Сваіх Богу ўгодна было паразіць усіх Нас нечаканым страшэнным ударам. Найдаражэйшы Бацька Наш Гасудар Імпэратар Мікалай Паўлавіч пасьля кароткачасовай, але цяжкай хваробы, якая разьвілася ў апошнія дні зь незвычайнай хуткасьцю, сканаў сяго 18 лютага…”

“Советская Белоруссия”, 1965 год. Зь Дзяржынскага раёну:

“Цяпер нікога ня зьдзівіш тым, што ў калгаснай вёсцы пракладваецца вадаправод. Такіх сёлаў у рэспубліцы ўжо шмат. Але ёсьць адна цікавая і істотная рыса — на зьмену каштоўным і цяжкім мэталічным трубам прыйшлі лёгкія, танныя, доўгатрывалыя трубы з поліэтылену. У калгасах імя Максіма Горкага, “Непераможны сьцяг” такі вадаправод пракладзены на фэрмах… Сёлета ў гаспадарках раёну пачнуць працаваць 15 кароўнікаў, 11 цялятнікаў, 4 сьвінарнікі. Тут асноўныя працаёмкія працэсы будуць выконвацца з дапамогай мэханізмаў”.

“Звязда”, 1975 год:

“Працоўныя рэспублікі горача адгукнуліся на заклік калектываў маскоўскіх прадпрыемстваў — правесці 19 красавіка камуністычны суботнік у гонар 105-й гадавіны з дня нараджэння У.І.Леніна. Як адзін выйдзем 19 красавіка на камуністычны суботнік, — так вырашылі ўдзельнікі мітынгу, які адбыўся на Мінскім дзяржаўным падшыпнікавым заводзе… Патрыятычная ініцыятыва маскоўскіх прадпрыемстваў знайшла гарачы водгук у калектыве Мінскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі… У аднадушна прынятай удзельнікамі мітынгу рэзалюцыі прадугледжана выпусціць у гэты дзень вялікую колькасць сродкаў вылічальнай тэхнікі. Стваральнікі ЭВМ “Мінск-32” і “ЕС-1020” вырашылі працаваць 19 красавіка бясплатна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG