Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебская моладзевая суполка “Новая плынь” правяла апытаньне “Ці патрэбны Беларусі новы Чарнобыль?”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Нагодаю для звароту да жыхароў Віцебску стала заява колішняга дэпутата парлямэнту Ўладзімера Парфяновіча пра тое, што кіраўніцтвам краіны зацьверджаная праграма будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад назовам “Ядзерная Беларусь”.

Каля двух дзесяткаў маладых людзей высьвятлялі меркаваньні віцяблянаў наконт магчымасьці будаўніцтва АЭС на беларускай тэрыторыі. Як высьветлілася ў часе гэтага апытаньня, далёка ня ўсе віцебскія мінакі чулі пра апошнюю заяву Ўладзімера Парфяновіча, але й без таго бальшыня апытаных выказалася супраць ажыцьцяўленьня на Беларусі атамных праектаў, згадаўшы сумны досьвед і пакуль што непераадоленыя наступствы аварыі ў Чарнобылі.

Хто-ніхто зь віцяблянаў выказаў жаданьне далучыцца да руху пратэсту супраць зьяўленьня новай атамнай станцыі. Мяркуецца, што ў нядзелю, 27-га лютага, на Пляцы Волі ў Віцебску пройдзе сустрэча мясцовых палітыкаў і жыхароў горада, якія падтрымліваюць прапанаваны Ўладзімерам Парфяновічам лёзунг “За безьядзерную Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG