Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выказваньні Джорджа Буша камэнтуюць беларускія палітыкі і грамадзкія дзеячы


Любоў Лунёва, Менск Меркаваньні беларускіх апазыцыйныя палітыкаў наконт заявы прэзыдэнта ЗША.

Лідэр “Народнай Грамады” Мікола Статкевіч:

(Статкевіч: ) “У тым, што гэта было сказана, ёсьць і добрае, і кепскае для Беларусі. Добрае, мабыць, тое, што сапраўды вельмі прыемна і радасна, што нас лічаць эўрапейскім народам, годным жыць у дэмакратычнай краіне, што наш народ ацэньваецца як эўрапейскі дэмакратычны народ, і што ён мае добрыя пэрспэктывы. Кепскае, мабыць, у тым, што калі лідэр адзінай звышдзяржавы сьвету надзяляе такую ўвагу нашай краіне, то значыць, мы сапраўды ўжо нейкія ўнікальныя для Эўропы. Гэта вельмі кепска. Але я цалкам падзяляю аптымізм прэзыдэнта ЗША, таму што ў тым, што ён сказаў, я таксама ўпэўнены і ніколі не сумняваўся ні на хвіліну”.

А вось меркаваньне Лявона Баршчэўскага:

(Баршчэўскі: ) “Мяркую, што ўсё ж такі пытаньне свабоды Беларусі рана ці позна вырашаць беларусы. Канечне, гэта адбудзецца, толькі што мець на ўвазе пад словамі ў хуткім часе? Ня Буш прынясе свабоду Беларусі, а толькі самі беларусы”.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Я за тое, каб пажаданьні прэзыдэнта Буша выйшлі на канкрэтныя справы грамадзян-беларусаў. І было б лягічным, каб ня толькі амэрыканскі прэзыдэнт, а кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў, таксама і Расеі, хацелі бачыць Беларусь свабоднай і незалежнай, і каб тут была дэмакратыя і захоўваліся правы чалавека і свабоды. Я думаю, гэта даволі моцная палітычная заява, калі Беларусь стаіць у парадку дня міжнароднай супольнасьці, то гэта добры знак для нас. Значыць, у Беларусі як краіны ёсьць шанец, а ў грамадзянаў як народа, як нацыі таксама ёсьць пэрспэктыва”.
XS
SM
MD
LG