Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ян Павал І І правёў ноч у рымскім шпіталі


ВАТЫКАН: Ватыкан паведаміў, што Папа ўчора вечарам Ян Павал І І прайшоў пасьпяховую аперацыю трахеатоміі, у сувязі з праблемамі з дыханьнем. Папа, якому 84 гады правёў ноч ў сваім пакоі ў рымскай клініцы Джэмэльлі. Дараднік прэм’ера Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі-Джанні Летта паведаміў, што ён наведаў Папу адразу пасьля аперацыі, і што пацыент адчувае сябе добра. Паводле Летты, лекары задаволеныя тым, як Папа перанёс аперацыю адкрыцьця трахеі і ўсталяваньня адмысловай трубкі для дыханьня. Сёньня Ватыкан апублікуе афіцыйны камунікат пра стан здароў’я Яна Паўла І І-га. У гэтым месяцы Папа ўжо другі раз апынуўся ў шпіталі ў сувязі з праблемамі з даханьнем выкліканымі грыпам.
XS
SM
MD
LG