Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля сустрэчы з Джорджам Бушам, Уладзімір Пуцін застаўся ў Братыславе для перамоваў са славацкімі лідэрамі


БРАТЫСЛАВА: Пасьля ўчорашняга саміту з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін правядзе сёньня перамовы са славацкімі лідэрамі: прэзыдэнтам Іванам Гашпаравічам, прэм’ерам Мікуляшам Дзурындам і прадстаўнікамі парлямэнту. Гэта першы візыт расейскага кіраўніка ў Славаччыну з 1993 году, калі гэтую краіну наведаў Барыс Ельцын. Пуцін ускладзе кветкі да помніка савецкіх салдат, якія загінулі пры вызваленьні Славаччыны ў часе Другой Усясьветнай Вайны. Дараднік Пуціна Сяргей Прыходзька сказаў, што Расея і Славаччына падпішуць міжурадавае пагадненьне ў справе супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, навукі і тэхнікі. Паводле Прыходзькі, Расея хоча захаваць традыцыйна добрыя адносіны са Славаччынай і пасьля ейнага ўступленьня ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG