Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі прадстаўнік працягне сёньня ў Бэрліне перамовы ў справе сваіх ядзерных праграмаў


БЭРЛІН: Старшыня Вярхоўнай Нацыянальнай Рады Бясьпекі Ірану Гасаан Рафгані будзе працягваць сёньня перамовы з прадстаўнікамі ФРГ ў Бэрліне. Пасьля ўчорашняй сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам Рафгані заявіў, што перамовы праходзяць дынамічна, але не паведаміў ніякіх падрабязнасьцяў. Шырак адзначыў, што калі Іран дасьць гарантыю, што ня будзе працаваць над ядзернай зброяй, міжнародная супольнасьць дапаможа Тэгэрану ў разьвіцьці ядзернай энэргэтыкі, а таксама зацесьніць з Іранам супрацоўніцтва ў галіне гандлю, палітыкі і бясьпекі. Тры эўрапэйскія краіны спрабуюць пераканаць Іран адмовіцца ад ўзбагачэньня ўрану, што магло б прывесьці да пабудовы ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG