Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Генеральны сакратар ААН заклікаў Сырыю вывесьці сваё войска з Лібану


НЮ ЁРК: Генеральны сакратар ААН Кофі Анан заклікаў Сырыю вывесьці да красавіка свае сілы з Лібану. У інтэрв’ю арабскай тэлевізіі Аль-Джазіра Анан сказаў, што Рада Бясьпекі АН можа прадпрыняць дадатковыя крокі супраць Сырыі, у прыватнасьці санкцыі, калі тая ня вывядзе з Лібану 14 тысяч сваіх вайскоўцаў. Учора ўлады ў Дамаску заявілі, што яны плянуюць перадаысдлякацыю сваіх сілаў ў Лібане бліжэй да мяжы з Сырыяй. Міжнародны ціск на Дамаск узмацніўся пасьля бомбавага замаху ў якім загінуў былы прэм’ер Лібану Рафік Гарыры.
XS
SM
MD
LG