Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча Буша і Пуціна выявіла “глябальнае мэнтальнае непаразуменьне”


Юры Дракахруст, Прага Свой погляд на вынікі браціслаўскага саміту прапануе таксама расейскі і ўкраінскі палітоляг Віталь Портнікаў.

(Портнікаў: ) Сёньняшняя сустрэча выглядае збольшага рытуальнай. Наўрад ці ад яе можна было чакаць канкрэтных вынікаў. Вядома, такім вынікам можна лічыць пагадненьне аб ракетных комплексах. Але яно чакалася. Галоўнае сёньня – адсутнасьць агульнай ідэалёгіі і каштоўнасьцяў. На сёньняшнім саміце гэта выявілася. Колькі прэзыдэнты не глядзелі ў вочы адзін адному, гэта не заменіць адсутнасьці супольных поглядаў на сьвет. Гэта глябальнае мэнтальнае непаразуменьне. І што да расейскай дэмакратыі, што да постсавецкай прасторы, гэта розьніца якраз і выяўляецца. Прэзыдэнты па-рознаму ацэньваюць тое, што адбылося ў Грузіі ды Ўкраіне. Тое, што можа адбыціся ў Малдове і ў Беларусі. І ў Расеі. Гэта і ёсьць праблема каштоўнасьцяў. Там, дзе для ЗША важная дэмакратыя, для Расеі важна сфэра ўплыву. І што самае цікавае, Масква ўпэўненая, што амэрыканцы таксама думаюць толькі пра сфэры ўплыву. Гэта глябальнае мэнтальнае непаразуменьне.

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG