Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Садоўскі: заява Буша – гэта “выключны выпадак”


Ул. інф. Вядомы беларускі дыплямат, былы амбасадар у Нямеччыне Пятро Садоўскі пазытыўна ацаніў выказваньні Буша, адзначыўшы, што яны маюць унікальны характар.

(Садоўскі: ) “Я ніколі такога ня чуў, каб Буш недзе перад народам, ня проста ў кулюарах, у сваім урадзе, такое сказаў. Каб такое сказаць, гэта выключны выпадак. Але для каго гэтыя словы прызначаліся? Натуральна, я думаю, гэтыя словы скіраваныя да Пуціна. Таму што, гаворачы пра Беларусь, выключаць Расею ніяк нельга. І мяне гэта, па шчырасьці казаць, усьцешыла. Я ня ведаю, як на гэта Пуцін будзе рэагаваць. Ня першы раз зь ім ужо гавораць пра Беларусь.

Заява была перш за ўсё скіраваная на Пуціна, але, я думаю, беларусы таксама яе пачуюць. Сытуацыя ў нас такая, што, думаю, нейкім звычайным спосабам – выбарамі і г.д. – нічога мы тут у сябе не памяняем. І я думаю, што нейкія зьнешнія ўплывы будуць надзвычай карысныя. Усё да гэтага ідзе”.
XS
SM
MD
LG