Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папу Рымскаму зрабілі трахеатамію


РЫМ. Папа Ян Павал Другі сёньня быў дастаўлены ў шпіталь другі раз за гэты месяц. Прадстаўнік Ватыкану паведаміў, што Папа мае рэцыдыў нядаўняга грыпу. Як паведамляе італьянскае тэлебачаньне, пантыфіку зрабілі трахеатамію – апэрацыю расьсячэньня гартані і ўвядзеньне трубкі з мэтай аблягчэньня дыханьня.Апэрацыя прайшла пасьпяхова. 10 лютага Ян Павал Другі быў выпісаны са шпіталю пасьля 10-дзённага курсу лячэньня цяжкасьцяў з дыханьнем і высокай тэмпэратуры.
XS
SM
MD
LG