Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мечыслаў Грыб камэнтуе заяву Джорджа Буша


Ул. інф. Былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Мечыслаў Грыб перакананы, што падобную публічную заяву Джорджа Буша аб дэмакратызацыі Беларусі было варта чакаць.

(Грыб: ) “Калі гэта заява была зробленая, значыць ёсьць магчымасьць на нешта разьлічваць. Разьлічваць, што будзе нейкі ўціск на кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі, на Пуціна, каб яны зьмянілі стаўленьне да гэтага рэжыму, каб спынілі падтрымку, каб не давалі крэдытаў. Як да гэтага паставіцца прэзыдэнт Пуцін, сказаць цяжка, таму што цэлы шэраг прапановаў, якія ўносяць Злучаныя Штаты, Расея ўспрымае па-свойму. Яны наагул, як мне здаецца, нічога не хацелі б прымаць ад ЗША. Але яны баяцца страціць больш, чым знайсьці. Яны таксама ў даволі залежным стане ад Злучаных Штатаў Амэрыкі. Але ЗША тут ня толькі самі па сабе, да іх далучылася ўся Эўропа”.
XS
SM
MD
LG