Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Анатоль Красуцкі: “Зашмат кіраўніцтва Злучаных Штатаў апошні час стала даваць указаньняў іншым краінам”


Ул. інф. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Красуцкі навзваў сёньняшнія заявы Джоржа Буша аб дэмакратыі ў Беларусі ўмяшальніцтвам ва ўнутраныя справы краіны, і лічыць, што яны будуць праігнараваныя расейскім кіраўніцтвам:

(Красуцкі: ) “Я ня думаю, што Пуцін будзе рэагаваць на заявы, якія тычацца сувэрэннай дзяржавы. Гэтыя пытаньні – унутранай справа кожнай краіны. Я ня думаю, што будзе нейкі афіцыйны рэзананс або рэакцыя на гэта. Наўпрост гэта іх не датычыцца, і я ня думаю, што Пуцін пойдзе на вядзеньне дыскусіі ў гэтым пытаньні. Зашмат кіраўніцтва Злучаных Штатаў апошні час стала даваць указаньняў іншым краінам, беручы на сябе права даваць ацэнку. Дастаецца ўсім, хто ня ўпісваецца ў палітыку Злучаных Штатаў Амэрыкі”.
XS
SM
MD
LG