Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парушэньні напярэдадні выбараў у Таджыкістане


ДУШАНБЭ. Лідэры таджыцкай апазыцыі сёньня абвінавацілі ўлады ў шэрагу парушэньняў напярэдадні парлямэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў нядзелю. Паводле лідэра апазыцыйнай Дэмакратычнай партыі Рахматулы Валіева, перадвыбарчая кампанія ў Таджыкістане адбываецца “з відавочнымі парушэньнямі з боку ўладаў” – маецца на ўвазе цэнзура і перасьлед палітычных праціўнікаў улады.
XS
SM
MD
LG