Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэсавая канфэрэнцыя па выніках саміту ЗША-Расея


БРАТЫСЛАВА. Па выніках саміту ў сталіцы Славаччыны Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэзыдэнт Расеі правялі прэсавую канфэрэнцыю. Абодва прэзыдэнты пастанавілі паскорыць перамовы наконт уступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую Арганізацыю. У сумеснай заяве Буш і Пуцін вырашылі ўзмацніць супрацоўніцтва у супрацьстаяньні пагрозе ядзернага тэрарызму. Падчас сустрэчы амэрыканскі лідэр закрануў пытаньні правядзеньня дэмакратычных рэформаў у Расеі. Пуціна крытыкуюць за тое, што ў часе ягонага прэзыдэнцтва сытуацыя з правамі чалавека істотна пагоршылася. На што Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея прыняла канчатковае рашэньне на карысьць дэмакратыі 14 гадоў таму, і ня можа быць ніякага вяртаньня назад. Паводле Пуціна, “любы паварот назад да таталітарызму ня можа быць магчымы з прычыны ўмоваў расейскага грамадзтва”. Сёньня ў першай палове дня амэрыканскі прэзыдэнт сустрэўся з кіраўніцтвам Славаччыны, а таксама выступіў на імправізаваным мітынгу ў цэнтры Браціславы, дзе, сярод іншага, згадаў і Беларусь
XS
SM
MD
LG