Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьянаў ня выключае свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах


МАСКВА Былы прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Касьянаў сёньня на сустрэчы з журналістамі ня выключыў свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2008 году. “Усё магчыма. Галоўнае, каб той, хто будзе прэзыдэнтам, узначаліў рух Расеі на дэмакратычным шляху” – заявіў Касьянаў. Былы прэм’ер лічыць, што кіраўніцтва краіны адступіла ад дэмакратычных каштоўнасьцяў і ідзе няправільным кірункам. Касьянаў быў адстаўлены Уладзімерам Пуціным ў лютым мінулага году, незадоўга перад прэзыдэнцкімі выбарамі.
XS
SM
MD
LG