Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Биржа Информации” зноў мае права выходзіць, але друкарня не падпісвае дамовы з рэдакцыяй


Сяргей Астраўцоў, Горадня Скончыўся трохмесячны тэрмін прыпыненьня выхаду газэты “Биржа Информации”. Гэта было зроблена на загад міністра інфармацыі Русакевіча. Рэдакцыя рыхтуе новы нумар, але пакуль няма дамовы з гарадзенскай абласной друкарняй, дзе раней друкавалася газэта.

Рэдакцыя правяла падрыхтоўчую работу, аднавіла дамовы з “Саюздрукам”, з крамамі, якія прадавалі газэту, з аблпоштай. Аднак пакуль не атрымліваецца падпісаць дамовы з друкарняй. Гаворыць галоўны рэдактар “Биржи Информации” Алена Раўбецкая:

(Раўбецкая: ) “Прычына абсалютна фармальная. Яны гавораць, што няма дырэктара, ёсьць выканаўца абавязкаў. Але выканаўца абавязкаў валодае ўсімі паўнамоцтвамі дырэктара прадпрыемства”.

Апошняя прапанова рэдакцыі была такая — падпісаць разавую дамову на адзін наклад газэты. А калі будзе прызначаны дырэктар — працягнуць яе.

(Раўбецкая: ) “Аблвыканкам гаворыць, што гэта ў кампэтэнцыі друкарні. Друкарня гаворыць, што калі аблвыканкам не загадае — мы ўвогуле нічога зрабіць ня зможам. Калі ёсьць нейкі негалосны загад, а такіх загадаў у нас у краіне дастаткова, то, верагодна, давядзецца ехаць у Смаленск”.

Хаця Алена Раўбецкая зазначае, што не ўяўляе сабе, як можна вытрымаць такі рэжым працы — друкаваць газэту за 700 кілямэтраў, за мяжой.

У галоўнага рэдактара была надзея на абяцаньне з боку кіраўніка ідэалягічнай управы аблвыканкаму Ўладзімера Амелькі. Нядаўна зь ім сустракаліся журналісты незалежных выданьняў, і ён паабяцаў супрацоўнікам “Биржи Информации” паспрыяць у вырашэньні пытаньня з друкарняй. Сёньня спадар Амелька на бальнічным. Я размаўляў зь ім па тэлефоне, і ён сказаў наступнае: усе дамовы будзе падпісваць новы дырэктар друкарні. Але яго ўсё ніяк не зацьвердзіць аблвыканкам. Спадар Амелька дадаў, што папярэдні дырэктар друкарні адмовіўся падпісваць новую дамову зь “Биржей Информации”, а выканаўца абавязкаў, напэўна, баіцца. Яшчэ спадар Амелька сказаў, што будучаму дырэктару яны ўжо гаварылі наконт “Биржи Информации”, але што канкрэтна гаварылі — не сказаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG