Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК мае разгледзіць скаргі Скрабца і Раманчука заўтра


Ул. інф. Цэнтральная выбарчая камісія заўтра разгледзіць скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты па Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе Сяргея Скрабца і Яраслава Раманчука.

Акруговая выбарчая камісія палічыла, што Скрабец сабраў недастатковую колькасьць подпісаў за вылучэньне яго кандыдатуры. Што тычыцца Раманчука, то выбарчая камісія палічыла недакладнай яго дэклярацыю аб даходах. У прыватнасьці, сьцьвярджаецца, што палітык не пазначыў ганарар у памеры 7 тысячаў рублеў.

Акруговай камісіяй па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе кандыдатамі зарэгістраваныя былы дэпутат палаты прадстаўнікоў Валер Фралоў, сябра БНФ Сяргей Антусевіч, рэктар гарадзенскага ўнівэрсытэту Сяргей Маскевіч і дырэктар гарадзенскага каледжу Валер Міхно.

Гл. таксама • Сяргею Скрабцу адмовілі ў палітычным прытулку ў Расеі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG