Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Юшчанка заяўляе, што Ўкраіна гатовая завяршыць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз ужо ў 2007 годзе


БРУСЭЛЬ Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка сёньня яшчэ раз падкрэсьліў, што сяброўства Украіны ў Эўразьвязе зьяўляецца галоўнай мэтай зьнешняй палітыкі Кіева. Выступаючы ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры, Юшчанка адзначыў, што Ўкраіна імкнецца завяршыць перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз ужо ў 2007-ым годзе. Кіраўнік Эўрапарлямэнту Хасэ Барэль, аднак, назваў 2007 год нерэалістычнай датай, і выказаў меркаваньне, што Кіеў толькі праз тры гады можа быць гатовым да пачатку перамоваў аб уступленьне ў Эўразьвяз. Віктар Юшчанка, якому сёньня споўніўся 51 год, паабяцаў таксама, што ягоны ўрад будзе няўхільна выконваць сумесны плян “Украіна-Эўразьвяз”, падпісаны ў панядзелак у выніку перамоваў са старшынём Эўракамісіі Хосе Мануэлем Бароза
XS
SM
MD
LG