Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Буш пахваліў Нямеччыну за супрацоўніцтва ў Іраку


МАЙНЦ Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны Гергардам Шрэдэрам адзначыў важную ролю Нямеччыны у аднаўленьні Іраку

(Буш: ) "Я хачу падзякаваць вам за ваша супрацоўніцтва. Я разумею тыя абмежаваньні, якія мае Нямеччына. Але ўнёсак Нямеччыны вельмі важны, ці гэта пабудова будынку міністэрства альбо навучаньне ірацкіх службаў бясьпекі. Мы высока цэнім такую дапамогу, уключна скасаваньне даўгоў Іраку, як частку гэтага важнага супрацоўніцтва”

Паводле Гергарда Шрэдэра, абодва лідэра абсалютна згодныя ў тым, што Іран не павінен мець ядзерную зброю. Паводле Буша, для Тэгерану вельмі істотна пачуць, што сусьветныя лідэры маюць адзінства ў гэтай праблеме. Каля 5 тысячаў чалавек правялі ў Майнце маніфэстацыю, пратэстуючы супраць візыту прэзыдэнта ЗША.
XS
SM
MD
LG