Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія прадстаўнікі выступілі з дакладам у Браціславе


Юры Дракахруст, Прага Сёньня ў Браціславе прайшла міжнародная канфэрэнцыя “Новы паход за дэмакратыю”. Яе ўдзельнікі – прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці краінаў Усходняй Эўропы і былога СССР, у дэлегацыі ад Беларусі – кіраўнічка ініцыятывы “Мы памятаем” Ірына Красоўская, міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў, лідэр моладзевага руху “Зубр” Уладзімер Кобец, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, дырэктар Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Алег Манаеў.

Мы папрасілі прафэсара Манаева распавесьці пра мэты форуму, пра тое, як канфэрэнцыя зьвязана з заўтрашнім самітам Буш-Пуцін, які пройдзе ў Браціславе.

(Манаеў: ) “Канфэрэнцыя арганізаваная двума вядучымі славацкімі незалежнымі цэнтрамі – Асацыяцыяй замежных дасьледаваньняў і інстытутам грамадзянскіх дачыненьняў пра падтрымцы Фонд Маршала. Мэта канфэрэнцыі – абмеркаваць праблемы краінаў дэмакратычнай трансфармацыі краінаў былога СССР. Выступоўцы – лідэры дэмакратычных структураў, там дзе яны перамаглі, скажам, з Грузіі і Ўкраіны – гэта прадстаўнікі парлямэнта, ураду, там дзе яшчэ не, напрыклад ад Беларусі і Расеі – гэта прадстаўнікі структураў грамадзянскай супольнасьці. Прымеркавана гэта да таго, што заўтра ў Браціславе адбудзецца саміт прэзыдэнтаў Злучаных Штатаў і Расеі, дзе размова будзе таксама ісьці аб тым, як пашыраць дэмакратыю ў Эўропе.

Напрыканцы сёньняшняй канфэрэнцыі прыйдзе прэм’ер-міністар Славаччыны Міклаш Дзурында, якому будуць перададзеныя сьціслыя вынікі абмеркаваньня. Прэм’ер Дзурында сустрэнецца з Бушам і пакладзе на яму на стол асноўныя вынікі і рэкамэндацыі”.

Алег Манаеў паведаміў, што заўтра пасьля саміту адбудзецца сустрэча прэзыдэнта Буша з актывістамі грамадзянскай супольнасьці Славаччыны, іншых краінаў Усходняй Эўропы і былога СССР. У гэтай сустрэчы возьмуць удзел і некаторыя ўдзельнікі сёньняшняй канфэрэнцыі.

Сёньня на канфэрэнцыі прагучалі два даклады беларускіх удзельнікаў.

(Манаеў: ) “Першы – Ірыны Красоўскай, кіраўнічкі грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем", дзе яна распавядала пра праблему зьніклых, аб рэакцыі беларускага грамадзтва на вынікі рэфэрэндуму. З другім дакладам выступіў я. Я паспрабаваў адказаць на пытаньне, наколькі Беларусь як краіна і грамадзтва, гатовая да падзеяў кшталту грузінскіх ці ўкраінскіх”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG