Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

С.Шушкевіч у Варшаве: “без дапамогі звонку ў Беларусі пераменаў ня будзе”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, у часе выступу ў Варшаве заявіў, што “дзеля таго, каб у Белаусі адбыліся перамены, патрэбная дапамога звонку”. Распавядае Аляксей Дзікавіцкі.

Станіслаў Шушкевіч выступіў у Варшаўскім унівэрсытэце з лекцыяй аб тым, ці магчымыя ў Беларусі перамены пасьля таго, што адбылося ў суседняй Украіне.

“Зьмена палітычнай сыстэмы ў Беларусі адбудзецца ў цывілізаваны спосаб, але без вашай дапамогі на гэта трэба будзе яшчэ доўга чакаць”, – заявіў спадар Шушкевіч. Ён заклікаў эўрапейскія краіны падтрымаць дэмакратычныя памкненьні беларусаў.

Станіслаў Шушкевіч адзначыў, што адна з галоўных прычынаў знаходжаньня Аляксандра Лукашэнкі пры ўладзе – гэта падтрымка Расеі.

Але, паводле ягоных словаў, ёсьць надзея, што ў Маскве зробяць адпаведныя высновы з “украінскай лекцыі”, а ў часе сустрэчы Буша і Пуціна, “расейскаму прэзыдэнту нагадаюць, каб ён не выкарыстоўваў у дачыненьні да Беларусі стратэгію, якая была выкарыстаная ва Ўкраіне”.
XS
SM
MD
LG