Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мірны - на земляных кортах, Фэдэрэр - на 300-мэтровай вышыні


RFE/RL Пасьля пасьпяховага выступленьня на турніры ў Мэмфісе (беларускі тэнісіст дайшоў да фіналу), Макс Мірны падняўся на 12-ы радок у сёлетнім рэйтынгу ATP 2005 Race, і цяпер ён на земляных кортах рыхтуецца да матча зборнай Беларусі са зборнай Румыніі, які мае адбыцца 4-6 сакавіка ў румынскам горадзе Брашоў.

Тым часам у Дубаі, Аб''яднаныя Арабскія Эміраты, першая ракетка сьвету Роджэр Фэдэрэр і экс-нумар адзін у сьвеце Андрэ Агасі ўзьнялі тэніс на новыя вышыні, узьняўшыся на вышыню 700 футаў (320 мэтраў), каб згуляць таварыскі матч на пляцоўцы для прызямленьня гелікоптараў у шыкоўным гатэлі "Бурж Аль Араб" у Дубаі. "Гэта быў абсалютна фантастычны досьвед, - сказаў Агасі, - калі ўпершыню разумееш, на якой вышыні ты знаходзісься, і пачынаеш гуляць у тэніс, гэта абсалютная вяршыня радасьці".

XS
SM
MD
LG