Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генеральны сакратар НАТО заклікаў сяброў альянсу да большай актыўнасьці ў Іраку


Генеральны сакратар НАТО Яап дэ Гоп Скэфэр паведаміў, што ўсе 26 сяброў альянсу працуюць сумесна над праграмай абвучэньня ірацкіх сілаў. У часе саміту НАТо з удзелам прэзыдэнта ЗША Джорджа Буха Скэфэр заклікаў сяброў НАТО да большай актыўнасьці ў Іраку. Аднак Францыя, Нямеччына ды іншыя краіны, якія супраціўляліся вайне ў Іраку, не накіруюць ў гэтую краіну сваіх інструктараў. Яны абмяжуюцца толькі фінансаваньнем праграмы і абвучэньнем іракцаў паза межамі Іраку. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што ягоная краіна выдзяліць на гэтую праграму да 2-х мільёнаў даляраў. Цяпер, у Іраку знаходзяцца 110 НАТА-ўскіх інструктараў, якія абвучаюць ірацкіх афіцэраў. Палова зь іх-гэта амэрыканцы.
XS
SM
MD
LG