Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Легендарная апазыцыянэрка атрымае 23 тысячы даляраў ад уладаў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы суд прысудзіў 23 тысячы даляраў кампэнсацыі легендарнай апазыцыянэрцы Ганьне Валентыновіч за тое, што ў камуністычныя часы яе пасадзілі ў турму за апазыцыйную дзейнасьць. Раней спадарыня Валетныновіч адмовілася ад пэрсанальнай пэнсіі, якую ёй запрапанаваў прэм’ер Марэк Бэлька.

Суд у горадзе Торунь пастанавіў, што вырак суду Польскай народнай рэспублікі ў 1983 годзе, паводле якога Ганна Валентыновіч атрымала год і тры месяцы турэмнага зьняволеньня, быў несправядлівы і зруйнаваў яе здароўе і дабрабыт.

“Як вынікае са словаў спадарыні Валентыновіч, яна мела глыбокае пачуцьцё крыўды, бо заўсёды змагалася за справядлівасьць і дабро для іншых”, – адзначыў суд.

Легендарная апазыцыянэрка дамагалася ад дзяржавы кампэнсацыі ў памеры 40 тысячаў даляраў, за рэпрэсіі і перасьлед з боку камуністычных спэцлужбаў, а таксама турэмнае зьняволеньне – суд, аднак, вырашыў, што кампэнсаваць можна толькі апошняе.

Ганна Валентыновіч была актывісткай Свабодных прафсаюзаў, за што за 5 месяцаў да выхаду на пэнсію была звольненая з суднавэрфі ў Гданьску. Яе аднаўленьня ў працы запатрабавалі рабочыя вэрфі – гэта быў першы пункт патрабаваньняў удзельнікаў страйку, які распачаўся 14 жніўня 1980 году і стаўся пачаткам “Салідарнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG