Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пан загадае – служка нос разьбівае


Тацяна Козік, Полацак Новая перадача сэрыі “Магія мовы”

На мінулым тыдні прыйшло мне запрашэньне атрымаць на пошце бандэроль з Амэрыкі. Пасадзіла свайго Данілку на саначкі – і пакаціліся разам на паштовае аддзяленьне. Як і меркавала, вестачка прыйшла ад маёй сяброўкі Люды, якая цяпер жыве ў штаце Каліфорнія. Мы разам вучыліся ў Віцебскім тэхналягічным на мастакоў па тканінах. З тае пары й сябруем, хоць Люда жыве ўжо на другім баку зямной кулі. Час ад часу тэлефануе, піша электронныя лісты, дасылае падарункі. Якое ж было зьдзіўленьне, калі ў традыцыйнай вялікай жоўтай капэрце аказаліся... калядныя чакалядкі і паштоўка з навагоднім віншаваньнем. Гэтая бандэроль перакрыла ўсе нашыя сямейныя рэкорды атрыманьня паштовых дасылаў: два месяцы дабіралася яна да Полацку.

Ужо ня першы раз заўважаю: як толькі ў Беларусі ўскладняецца палітычная сытуацыя, адразу ж гэта адбіваецца на якасьці працы айчыннай пошты. Адзін мой сваяк у такім выпадку любіць казаць: “Пан загадае – служка нос разьбівае”. У беларускіх прымаўках часьцей у такой сытуацыі фігуруе дурань, які і лоб паб’е, і дзьверы на сабе цягае, і з маляванай торбай носіцца. Народная мудрасьць, аднак, сьцьвярджае, што гэта не фатальна, трэба толькі выкінуць дурасьць з галавы. Інакш нічога ня зьменіцца: пан загадае – служка нос разьбівае.
XS
SM
MD
LG