Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: чаму многія беларусы не размаўляюць на беларускай мове?


Казімер Яноўскі, Гомель 21 лютага ўвесь сьвет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае сьвята ўсталяванае паводле рашэньня UNESCO. Наш карэспандэнт задаваў жыхарам Гомеля такое пытаньне: “Чаму, на вашу думку, многія беларусы не карыстаюцца беларускай мовай”?

(Малады чалавек: ) “Так вось сталася, што на расейскай мове размаўляю. Гэта ўвайшло ўжо ў звычку”.

(Дзяўчына: ) “Ня ведаюць, пэўна, роднай мовы, таму і не карыстаюцца”.

(Жанчына: ) “Прэзыдэнт на расейскай мове размаўляе – і мы размаўляем так”.

(Студэнт: ) “Беларусь была ў складзе Савецкага Саюзу, асноўнаю моваю ў ім была расейская. Таму наш народ прызвычаіўся да расейскай мовы. На беларускай мове амаль ніхто не размаўляе. Але гэта ня ёсьць правільна”.

(Жанчына: ) “У школах беларускую мову вывучаюць некалькі гадзін на тыдзень. Яна не лічыцца асноўнаю моваю. Хаця мы і беларусы, у нас жа ўсё на расейскай мове”.

(Хлапец: ) “Бо ўсе начальнікі па-расейску размаўляюць”.

(Мужчына: ) “Я думаю, што гэта вынік 200-гадовай каляніяльнай палітыкі расейскай каляніяльнай адміністрацыі, якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі. Гэта абсалютна ненатуральная зьява. Калі хаця б дзесяць гадоў беларускай улады, то беларусы ня толькі ўспомнілі б сваю мову, але і гаварылі б на ёй і на высокіх кангрэсах, і ў побыце, і ў каханьні. Усё гэта было б абсалютна натуральна, гэтаксама, як і ў іншых народаў”.

(Жанчына: ) “Я лічу так: беларуская мова – яна патрэбна, але ў школах вельмі мала часу ўдзяляецца беларускай мове”.

(Жанчына: ) “Доўгі час мы размаўлялі на расейскай мове. У горадзе не прыдавалі значнай увагі беларускай мове. У вёсцы людзі размаўлялі па-беларуску і размаўляюць і сёньня”.

(Дзяўчына: ) “Мы сваю мову дасканала ня ведаем”.

(Мужчына: ) “Гэта няправільна, што не карыстаюцца. Мала навучаюць”.

(Студэнтка: ) “Зь дзяцінства многія ня чуюць родную мову і таму не размаўляюць на ёй. У гэтым прычына”.

Гэта былі адказы жыхароў Гомеля.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG