Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз адкрые ў Багдадзе цэнтр навучаньня судзьдзяў і сьледчых


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў Эўразьвязу ўхвалілі адкрыцьцё ў Багдадзе офісу, які будзе кантраляваць навучаньне сотняў судзядзяў і пракурораў. Міністры ўхвалілі выдзяленьне больш як двух мільёнаў эўра на бясьпеку офісу. Прадстаўніцтвам Эўразьвязу будуць кіраваць брытанцы. У краінах Эўразьвязу адбудзецца набор супрацоўнікаў офісу. Іхная задача -- падрыхтаваць больш як 700 судзядзяў, сьледчых, турэмных ахоўнікаў і афіцэраў паліцыі.
XS
SM
MD
LG