Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Уладзімір Пуцін заклікаў узмацніць барацьбу з партызанамі на Паўночным Каўказе


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заклікаў сілы Міністэрства ўнутраных справаў узмацніць барацьбу з паўстанцамі на Паўночным Каўказе. Расейскія сілы бясьпекі паведамілі, што ў часе апэрацыі ў Карачаева-Чаркескай рэспубліцы яны забілі аднаго з партызанаў. Яшчэ некалькі чалавек былі затрыманыя. Міліцыя правяла рэйд на сховішча ўзброеных людзей, падазраваных у сувязях з кіраўніцтвам чачэнскіх партызанаў. Расейскія вайскоўцы забілі таксама двух партызанаў ў Чачэніі. Сёньня міністар унутраных справаў рэспублікі Рашыд Нургаліеў прадставіў прэзыдэнту Ўладзімеру Пуціну справаздачу аб міліцэйскай апэрацыі, праведзенай у суботу ў сталіцы Кабардзіна-Балкарыі Нальчыку. У часе апэрацыі былі забітыя тры партызаны, раней аб’яўленыя ў вышук. Нургаліеў паведаміў, што аналягічныя акцыі сілаў бясьпекі плянуецца правесьці ў Інгушэтыі і Дагестане.
XS
SM
MD
LG