Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША выказаўся за аднаўленьне трансатлянтычнага сяброўства


БРУСЭЛЬ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў упэўненасьць у тым, што цесныя адносіны з Эўропай могуць вытрываць любыя “часовыя непаразуменьні” і што ў ЗША і Эўропы адна неадкладная мэта -- заканчэньне ізраільска-палестынскага канфлікту.

(Буш: ) “Наш найвялікшы шанец і самая тэрміновая мэта -- гэта мір на Блізкім Усходзе. Пасьля шэрагу фальстартаў, разьвеяных надзеяў і страчаных жыцьцяў, вырашэньне канфлікту паміж ізраільцамі і палестынцамі цяпер стала дасягальным”.

Выступаючы ў Брусэлі, Буш адзначыў, што трансатлянтычнае сяброўства надзвычай важнае для міру і глябальнага росквіту. Абвяшчаючы выступ амэрыканскага прэзыдэнта, прэм’ер Бэльгіі Гі Фэргофстат сказаў, што пара закончыць непаразуменьні ў справе Іраку. “Ня мае сэнсу далей даказваць, хто меў рацыю, а хто памыляўся”, -- сказаў ён. Паводле бэльгійскага прэм’ера, пасьля ірацкіх выбараў 30 студзеня Эўропа павінна аказаць Іраку “істотную палітычную і эканамічную дапамогу”. Ён таксама заявіў, што Іран павінен перастаць падтрымліваць тэрарызм і адмовіцца ад распрацоўкі ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG