Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дэманстранты ў Кіеве патрабавалі вывесьці ўкраінскі кантынгент з Іраку


КІЕЎ. Каля дзьвюх тысяч чалавек дэманстравалі сёньня каля прэзыдэнцкай канцылярыі ў сталіцы Ўкраіны, патрабуючы вываду ўкраінскага кантынгенту з Іраку. Прэзыдэнт Віктар Юшчанка запэўніў дэманстрантаў, што ягоная адміністрацыя працуе над гэтым. Ён абяцаў вывад украінскіх сілаў з Іраку ўжо год таму. Міністар абароны Ўкраіны Анатоль Грыцэнка заявіў, што да красавіка ўкраінскія сілы ў Іраку будуць зьменшаныя да 700 вайскоўцаў, а да кастрычніка будуць выведзеныя ўсе 1650 вайскоўцаў. Дагэтуль з часу разьмяшчэньня ўкраінскага кантынгнету ў Іраку загінулі 17 украінцаў.
XS
SM
MD
LG