Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Gazeta Wyborcza”: адзіны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад апазыцыі будзе абраны сёлета ўлетку, магчыма – у Варшаве


Аляксей Дзікаівіцкі, Варшава Пра сустрэчу ва Ўкраіне піша 21 лютага найвялікшы польскі штодзёньнік “Gazeta Wyborcza”. У матэрыяле “Апазыцыя супраць Лукашэнкі” карэспандэнт газэты, які быў у Чарнігаве, піша, што перад апазыцыянэрамі стаіць цяжкая і небясьпечная задача, “бо беларускія ўлады не спыняцца не перад чым, каб перашкодзіць іхным плянам”.

“Сустрэча павінна была адбыцца раней у Менску, аднак улады ў апошні момант націснулі на ўладальнікаў памяшканьня і дэлегатаў пакінулі на вуліцы. Цяпер у Чарнігаў таксама ехалі з прыгодамі – пад націскам уладаў менскія фірмы адмовіліся даць апазыцыянэрам ў арэнду аўтобусы, а цягнік доўга трымалі на мяжы, дакладна праверыўшы багаж дэлегатаў”, піша “Gazeta Wyborcza”.

Штодзёньнік адзначае, што для беларускіх апазыцыянэраў перамога аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне была сыгналам, што “ў іх дыктатарскі урад Лукашэнкі таксама можна адсунуць ад улады”.

“Між тым беларускія апазыцыянэры нават ня ведаюць, колькі ў іх часу на выбар адзінага кандыдата, бо ёсьць верагоднасьць, што кіраўнік дзяржавы прызначыць выбары датэрмінова – разам з рэфэрэндумам ў справе канстытуцыі Саюзу Беларусі і Расеі”, адзначае польскі штодзёньнік.

“Gazeta Wyborcza” падрабязна апісвае вынікі сустрэчы ў Чарнігаве ды паведамляе, што адзіны кандыдат на пасаду прэзыдэнта ад апазыцыі будзе абраны сёлета ўлетку, магчыма – у Варшаве.

“Беларускія ўлады ўжо рыхтуюцца да захадаў у адказ. Некалькі дзён таму міністэрства юстыцыі накіравала ўсім апазыцыйным партыям афіцыйныя папярэджаньні аб тым, што яны ня выканалі інструкцыяў міністэрства зарэгістравацца ў офісных памяшканьнях – а арэндаваць такія памяшканьні ўлады не даюць... Значыць міністэрства юстыцыі атрымае права абвесьціць непажаданыя партыі па-за законам”, піша „Gazeta Wyborcza”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG