Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Былыя прэзыдэнты ЗША працягваюць паездку па Паўдзённа-Ўсходняй Азіі


АЧЭХ. ІНДАНЭЗІЯ. Былыя прэзыдэнты ЗША Біл Клінтан і Джордж Буш-старэйшы працягваюць паездку па краінах Паўдзённа-Ўсходняй Азіі, якія пацярпелі ад цунамі 26 сьнежня летась. Пасьля Тайлянду і Інданэзіі ў нядзелю яны прыбылі ў Шры-Ланку. Экс-прэзыдэнты ачольваюць місію ў зборы сродкаў для насельніцтва пацярпелых краінаў. Цунамі забрала жыцьці каля 300 тысячаў чалавек, яшчэ болей людзей засталіся без жытла і сродкаў дзеля існаваньня.
XS
SM
MD
LG