Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Малдовы назвалі сасланых расейцаў шпіёнамі


КІШЫНЭЎ. Улады Малдовы цьвердзяць, што грамадзяне Расеі, сасланыя нядаўна з краіны, займаліся шпіянажам. У заяве малдаўскай спэцслужбы гаворыцца, што сасланыя расейцы – 21 чалавек – прадстаўляліся праваабаронцамі, кансультантамі і назіральнікамі, а на самой справе сачылі за прэзыдэнтам Уладзімерам Вароніным і кандыдатамі ў дэпутаты парлямэнту ад камуністычнай партыі. Парлямэнцкія выбары ў Малдове адбудуцца 6 сакавіка. Масква заявіла Кішынэву афіцыйны пратэст.
XS
SM
MD
LG