Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскі міністар замежных справаў зьбіраецца ў Кіеў


МАСКВА. Расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў заявіў сёньня, што Расея будзе з разуменьнем ставіцца да намаганьняў былых савецкіх рэспублік праводзіць самастойную зьнешнюю палітыку. Прамаўляючы напярэдадні свайго першага візыту ва Ўкраіну, Лаўроў зазначыў, што і Ўкраіна, і Грузія былі вольнымі ў сваім выбары уласных лёсаў. На мінулым тыдні Лаўроў наведаў Грузію, дзе меў перамовы пра двухбаковыя праблемы, улучна са статусам дзьвюх расейскіх вайсковых базаў у Грузіі. Бакі не дасягнулі ніякіх вынікаў.
XS
SM
MD
LG