Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Японія заклікаюць КНДР вярнуцца на перамовы


ВАШЫНГТОН. ЗША і Японія зноў выказаліся за аднаўленьне шматбаковых перамоваў адносна ядзернай праграмы Паўночнай Карэі. На кансультацыях паміж высокапастаўленымі японскімі і амэрыканскімі прадстаўнікамі, што адбыліся ў Вашынгтоне, адзначалася, што трэба пераканаць КНДР у неабходнасьці адмовы ад ядзерных распрацовак. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс падкрэсьліла, што Паўночная Карэя, адмаўляючыся ад перамоваў, толькі паглыбляе сваю ізаляцыю. Японскі міністар замежных справаў Набутакі Мачымура адзначыў важную ролю Кітаю ў разьвязаньні сытуацыі.
XS
SM
MD
LG