Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі палітоляг праводзіць паралель між Беларусьсю і Ўсходняй Нямеччынай


Ул.інф. Як лічыць нямецкі палітоляг з унівэрсытэту ў Мангайме і адна зь вядучых спэцыялістак у беларускім пытаньні Астрыд Зам, далейшае разьвіцьцё Беларусі можа нагадваць тое, што ў свой час адбылося ва Ўсходняй Нямеччыне.

Паводле словаў спадарыні Зам, сыстэма Лукашэнкі дзейнічае без асаблівых збояў, аднак і ў сытуацыі ў ГДР да апошняга часу ўсё здавалася беспраблемным – тым ня менш, гэта не пашкодзіла апазыцыі перамагчы сацыялістычны рэжым.

Ужо зараз, мяркуе спадарыня Зам, можна быць упэўненым, што перамога дэмакратычных сілаў у Беларусі на наступных прэзыдэнцкіх выбарах магчымая толькі ў тым выпадку, калі апазыцыю падтрымае хтосьці зь цяперашняй намэнклятуры.

Нямецкі экспэрт называе ў якасьці галоўнай праблемы апазыцыі той фактар, што апанэнты рэжыму вельмі некансалідаваныя, і таму ім надзвычай цяжка сканцэнтраваць намаганьні ў вылучэньні адзінага кандыдата, тым больш што да выбараў засталося ня так ужо і шмат часу.

“Наколькі рэальныя шанцы апазыцыі на перамогу, сказаць пакуль вельмі цяжка”, заявіла нямецкі палітоляг Астрыд Зам у інтэрвію нямецкаму радыё “Deutsche Welle”.
XS
SM
MD
LG