Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Rzeczpospolita”: пакараньне для Міхаіла Марыніча было зьменшанае дзякуючы пратэстам міжнароднай супольнасьці


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Вядучыя польскія газэты 19 лютага пішуць пра зьмяншэньне тэрміну турэмнага зьняволеньня для Міхаіла Марыніча.

Аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” адзначае, што пакараньне для Міхаіла Марыніча было зьменшанае перадусім дзякуючы пратэстам міжнароднай супольнасьці, хаця фармальна суд узяў пад увагу добрыя водгукі пра абвінавачанага і стан ягонага здароўя.

“Вырак – 3,5 гады турэмнага зьняволеньня – нельга абскардзіць, а гэта значыць, што Міхаіл Марыніч ня зможа балятавацца ў прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбудуцца ў Беларусі ў наступным годзе. Спадар Марыніч меў шанец стаць адзіным кандыдатам ад апазыцыі, і менавіта гэта, паводле большасьці назіральнікаў, сталася прычынай таго, што супраць яго была сфабрыкаваная крымінальная справа”, піша “Rzeczpospolita”.

Польскі штодзёньнік распавядае таксама пра вырак беларускага суду ў справе газэты “Прэсбол”, які скрытыкавала аўтарытэтная міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры бяз межаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG