Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: забітыя і параненыя ў часе Ашуру


БАГДАД. Сёньня ў выніку самугубчых тэрактаў і нападаў ў Багдадзе былі забітыя прынамсі 11 чалавек і больш за 90 чалавек былі параненыя. Чатыры чалавекі былі забітыя і 39 параненыя ў выніку самагубчага тэракту ў часе пахаваньня. Ад выбуху замінаванага аўтобуса ля шыіцкай мячэці былі забітыя пяцёра і параненыя 46 чалавек. Яшчэ прынамсі дзесяцера чалавек былі параненыя ў іншых інцыдэнтах. У горадзе Бакуба сёньня выбухнуў замінаваны аўтамабіль. Загінулі нацыянальны гвардзеец і мясцовы жыхар. Ірацкія шыіты сёньня адзначаюць Ашуру – адну з найбуйнейшых рэлігійных падзей для прыхільнікаў гэтага напрамку ў ісламе. Дзесяткі тысячаў шыітаў удзельнічаюць у шэсьцях і цырымоніях, якія нагадваюць пра пакутніцкую гібель імама Хусэйна – ўнука прарока Мухамэда – пры канцы 7 стагодзьдзя. У Іраку ўзмоцненыя захады бясьпекі. Зачыненыя дзяржаўныя межы – каб пазьбегнуць наплыву паломнікаў, сярод якіх могуць аказацца ўзброеныя экстрэмісты.
XS
SM
MD
LG