Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Джордж Буш пра іранскую ядзерную праграму


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў заявіў, што Вашынгтон мае намер вырашыць праблему іранскіх ядзерных распрацовак дыпляматычным шляхам. У інтэрвію бэльгійскаму тэлебачаньню напярэдадні візыту ў Брусэль Джордж Буш адзначыў: “У нас – ЗША і Эўропы – агульная мэта: дамагчыся таго, каб у Ірана не было ядзернай зброі. Пра гэта гаворым і мы, і брытанцы, і немцы, і французы. І менавіта таму мы накіроўваем сваіх міністраў замежных справаў для перамоваў з іранцамі. Гэта наша агульная місія, і я хацеў бы, каб у гэтым пытаньні мы заставаліся адзінадушнымі”, сказаў прэзыдэнт ЗША. Вялікая Брытанія, Нямеччына і Францыя спрабуюць пераканаць Іран адмовіцца ад ядзернай праграмы. Злучаныя Штаты падазраюць іранскія ўлады ў намеры займець ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG