Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады Лібану ня будуць супрацоўнічаць з камісіяй ААН


БЭЙРУТ. Улады Лібану ня маюць намеру супрацоўнічаць з адмысловай камісіяй ААН, створанай для расьсьледаваньня забойства былога прэм’ер-міністра краіны Рафіка Харыры. Пра гэта заявіў міністар абароны Лібану Абдэль Рахім Мрад, падкрэсьліўшы, што ААН нават не паведаміла ўладам Лібану пра стварэньне камісіі. Апроч таго, міністар папярэдзіў апазыцыю, што сілам бясьпекі загадана разганяць несанкцыянаваныя маніфэстацыі. Апазыцыя ўпэўненая, што за забойствам Харыры стаіць Сырыя, і заклікае штодня праводзіць дэманстрацыі з патрабаваньнем вывесьці сырыйскія войскі з Лібану. Харыры выступаў супраць прысутнасьці сырыйскіх войскаў у краіне. Летась увосень ён пакінуў сваю пасаду і перайшоў у апазыцыю.
XS
SM
MD
LG