Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Макс Мірны дасягнуў паўфіналу ў Мэмфісе і ў адзіночцы, і ў пары


RFE/RL На прэстыжным турніры ў амэрыканскім Мэмфісе (Regions Morgan Keegan) з прызавым фондам 665 тысяч даляраў беларускі тэнісіст Макс Мірны перамог сёньня ў чвэрць фінале француза Антоні Дупуі і дасягнуў паўфіналу ў адзіночным разрадзе.

Беларускі тэнісіст перамог француза на тайбрэйку ў абодвух сэтах - 7:6 (7:1), 7:6 (7:1).

У паўфінале пасеяны пад восьмым нумарам Макс Мірны сустрэнецца зь пераможцам чвэрцьфіналу паміж бэльгійцам Ксаўерам Малісам (Xavier Malisse) і немцам Томі Гасам (Tommy Haas). Нагадаем, што ў сваёй спартовай кар''еры Макс Мірны гуляў з Томі Гасам сем разоў, і ўсе сем разоў перамог нямецкі тэнісіт.

На гэтым турніры ў Мэмфісе Макс Мірны выступае пасьпяхова і ў парным разрадзе. Разам са сваім новым партнэрам швэдам Ёнасам Б''ёркманам яны таксама ўжо дасягнулі паўфіналу.
XS
SM
MD
LG