Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча прапануе ўвесьці бясплатныя візы для ўкраінцаў ва ўсе краіны ЭЗ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Польшча будзе пераконваць рэшту краінаў Эўразьвязу, каб увесьці ў дачыненьні да грамадзянаў Украіны гэтак званую “польскую візавую мадэль”.

Цяпер палякі езьдзяць ва Ўкраіну ўвогуле без візаў, а ў замен на гэта польскія візы для украінцаў – бясплатныя.

Паводле міністра замежных справаў Польшчы Адама Ротфэльда, да такой прапановы, прыкладам, Нямеччына паставілася нэгатыўна, але Варшава, аднак будзе пераконваць сваіх партнэраў па Эўразьвязе, што гэта варта зрабіць.

Між тым, гэтак званая “польская візавая мадэль” была прапанаваная ў часе перамоваў аб увядзеньні візавага рэжыму з Польшчай таксама і беларускім уладам. Афіцыйны Менск, аднак, тады адмовіўся, і цяпер беларусы, у адрозьненьні ад украінцаў, плацяць, напрыклад, за аднаразовую турыстычную візу 6 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG