Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы прэм’ер-міністар Польшчы: Беларусь зможа далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу, калі дэмакратызуецца


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Былы прэм’ер-міністар Польшчы, а цяпер дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк заявіў Радыё Свабода, што ён ня мае сумневаў, што Беларусь у будучыні будзе сябрам Эўрапейскага Зьвязу.

Спадар Бузэк сказаў:

(Бузэк: ) “Так. Гэта абсалютна відавочна, бо такі ёсьць натуральны ход падзеяў. Гэта будзе магчыма, калі Беларусь выканае акрэсьленыя ўмовы, а галоўная з гэтых умоваў, гэта – дэмакратычны лад у краіне. Бо ў мінулым менавіта аўтарытарныя, далёкія ад дэмакратыі ўрады пачыналі войны, былі спраўцамі пакутаў і сьмерці мільёнаў людзей. Так было ў фашысцкай Нямеччыне і камуністычным Савецкім Саюзе. Гэта найгоршыя сыстэмы. Чым бліжэй мы знаходзімся да дэмакратыі, тым прасьцей пазьбегнуць войнаў, узаемнай нянавісьці і размаўляць пра самыя розныя праблемы, у тым ліку і абмяркоўваць супярэчлівыя гістарычныя пытаньні. Але дзеля гэтага грамадзяне павінны быць вольнымі і самастойна вырашаць свой лёс”.

Заявіў радыё Свабода былы прэм’ер-міністар Польшчы, а цяпер дэпутат Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG