Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Багдадзе загінулі як найменей 20 чалавек


БАГДАД. Напярэдадні галоўнага шыіцкага сьвята Ашура шыіцкія мячэці ў Багдадзе сталі аб’ектамі тэрарыстычных нападаў, у выніку якіх загінулі як найменей 20 чалавек. Гэтыя напады адбыліся на другі дзень пасьля таго, як Шыіцкі альянс быў абвешчаны пераможцам на парлямэнцкіх выбарах мінулага месяца. Тым часам, сёньня ў часе паасобных нападаў у ваколіцах гораду Масул на поўначы Іраку былі забітыя тры амэрыканскія вайскоўцы, а каля гораду Самара былі знойдзеныя целы шасьці забітых ірацкіх урадавых вайскоўцаў і двух паліцыянтаў. Летась у часе адзначэньня сьвята Ашура ў выніку тэрактаў у Іраку загінулі больш за 170 чалавек.
XS
SM
MD
LG