Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея будзе супрацоўнічаць зь Іранам


МАСКВА. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін упэўнены, што Іран не імкнецца распрацоўваць ядзерную зброю. Пра гэта Пуцін заявіў перад пачаткам сустрэчы ў Маскве з прадстаўніком Ірану на перамовах аб іранскай ядзернай праграме Хасанам Раўхані. Пуцін зазначыў, што Расея будзе далей разьвіваць супрацоўніцтва зь Іранам ва ўсіх галінах, улучна зь ядзернай энэргетыкай. Расейскія інжынэры дапамагалі Ірану ў пабудове АЭС у Бушэры, якая мае быць уведзеная ў дзеяньне сёлета.
XS
SM
MD
LG