Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыпэ Мэсіч распачаў другі тэрмін прэзыдэнтам Харватыі


ЗАГРАБ. Харвацкі прэзыдэнт Стыпэ Мэсіч афіцыйна распачаў свой другі 5-гадовы тэрмін на пасадзе прэзыдэнта. Пераабраны ў мінулым месяцы, Мэсіч склаў сёньня прысягу перад судзьдзямі Канстытуцыйнага суду. У прынагоднай прамове Мэсіч сказаў, што мае намер разьвіваць супрацоўніцтва з суседнімі краінамі. Ён паабяцаў, што Харватыя “надалей будзе адкрытай краінай, якая хоча быць надзейным партнэрам”. Мэсіч спадзяецца, што да канца дзесяцігодзьдзя Харватыя будзе прынятая ў Эўразьвяз.
XS
SM
MD
LG